Свабодная эканамічная зона «Берасце» «легла»
4- 26.06.2009, 14:43
У адміністрацыі Свабоднай эканамічнай зоны «Берасце» не змаглі назваць ніводнага паспяховага прадпрыемства.
Тлумачаць гэта тым, што крызіс зачыніў рынкі збыту ў Расеі і Казахстане, куды амаль выключна ішла прадукцыя прадпрыемстваў СЭЗ, паведамляе «Еўрарадыё».
«Замежнікі прынцыпова не працуюць на склад», — сказаў адзін з адказных супрацоўнікаў адміністрацыі. Паводле крыніцы, якая пажадала застацца невядомай, 70 адсоткаў прадпрыемстваў працуюць у скарочаным рэжыме (3-4 дні ў тыдзень). За год колькасць працаўнікоў СЭЗ зменшылася больш чым на 2 тысячы да 12 тысячаў чалавек.
Адно паспяховае прадпрыемства ўсё ж атрымалася знайсці. Гэта «Белбаўпласт» — сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства. Пастаўляе вокны з ПВХ і пластмасавы профіль у Беларусь (на ўмовах імпартазамяшчэння) і Расею. Працуе поўны тыдзень. Амаль не скарачаўся і персанал.