9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойцы «пухавіцкага» падпальшчыка дагэтуль на волі і чакаюць амністыі

3

Амаль месяц пасля канчатковага прысуду ўтрымліваюцца пад хатнім арыштам двое забойцаў «пухавіцкага» падпальшчыка, міліцыя зняла пасты аховы з іх хатаў.

«У нас няма рашэння суду пра тое, што ім трэба змяняць меру стрымання. Мы ведаем, што каля месяца таму прысуд ім быў пакінуты ў сіле, але дакументаў пра гэта ў нас няма», паведамілі агенцтву «Інтэрфаксу» у панядзелак у РУУС Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

У РУУС таксама паведамілі, што «у міліцыі няма прэтэнзіяў да паводзінаў асуджаных. Мы не зафіксавалі парушэнняў. Асуджаныя рэгулярна тэлефануюць нам, мы іх правяраем. Не было зафіксавана, каб яны пілі».

Суразмоўцы таксама паведамілі, што «міліцэйскія пасты, якія ахоўвалі асуджаных, пакуль яны былі падазраванымі, знятыя. Хатні арышт не прадугледжвае кругласутачнай аховы асуджаных».

Адказваючы на пытанне, ці не баіцца міліцыя, што асуджаныя збягуць з-пад хатняга арышту, у міліцыі сказалі: «Так вырашыў суд».

Суразмоўцы таксама ўскосна пацвердзілі інфармацыю пра тое, што забойцы «пухавіцкага» падпальшчыка чакаюць амністыі. У РУУС паведамілі, што не памятаюць, каб прыходзілася ахоўваць забойцаў, да якіх ужытая мера стрымання, не звязаная з пазбаўленнем волі. «Быў адзін выпадак больш за 10 гадоў таму, калі пад хатнім арыштам у раёне знаходзіўся чалавек, асуджаны за крадзеж».

Нагадаем, 31 снежня 2008 года ў вёсцы Пухавічы Гомельскай вобласці быў знойдзены труп мясцовага жыхара Мікалая Макарэвіча, вядомага як «падпальшчык».

Прадстаўнік Гомельскай абласной пракуратуры Андрэй Бондар на судовым працэсе па гэтай справе прапанаваў пакараць непасрэдных выканаўцаў забойства – Сяргея Аліфяровіча і Ігара Макарэвіча – 14 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму; а іх памочнікаў Таццяну Юхневіч і Аляксандра Пятручэню – 8,5 і 8 гадамі пазбаўлення волі. Было прапанавана ўзяць іх пад варту адразу ў зале суду.

Аднак прысуды злачынцам былі вынесеныя больш чым мяккія - Сяргей Аліфяровіч асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ігар Макарэвіч — да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Аляксандр Пятручэня і Таццяна Юхневіч — да двух гадоў пазбаўлення волі.

Яшчэ да суду ў справу ўмяшаўся Аляксандр Лукашэнка, які на нарадзе з сілавікамі асабіста загадаў выпусціць забойцаў пад хатні арышт.

«Я папрасіў бы, каб вы лаяльна вялі гэтую крымінальную справу», -- звярнуўся Лукашэнка да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы, тым самым, парушыўшы закон, аказаў ціск на суд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках