9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат палітвязня Аўтуховіча паскардзіўся ў пракуратуру

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч ужо 55 дзён праводзіць галадоўку ў турме, а ягоная справа яшчэ не перададзеная ў суд.

Адвакат Павел Сапелка падаў скаргу ў пракуратуру Беларусі на дзеянні следчых па справе ягонага падабароннага, перадае «Радыё Свабода».

«Аб якіх канкрэтна дзеяннях вядзецца ў скарзе, паведаміць не магу, паколькі звязаны падпіскай аб невыдаванні тайны следствы», -- сказаў Павел Сапелка.

Нагадаем, што справа супраць прадпрымальніка з Ваўкавыска Мікалая Аўтуховіча было заведзеная ў пачатку лютага і да гэтага не завершаная. 2 чэрвеня следства падоўжылі яшчэ на месяц. Прадпрымальніка вінавацяць у падпале дома былога начальнік ваўкавыскай міліцыі. У той жа час за гэтае злачынства ўжо даўно адбылі пакаранне. З 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку пратэсту. Ён патрабуе альбо перадачы справы ў суд, альбо вызвалення пад падпіску аб невыяздзе. За час галадоўкі зняволены страціў больш за 25 кілаграм.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках