Лукашэнка падвысіў у званні дзяржсакратара Савета Бяспекі і старшыню КДБ
10- 2.07.2009, 17:26
Беларускі кіраўнік у чацвер падпісаў указы аб прысваенні чарговых вайсковых і спецыяльных званняў.
У прыватнасці, чарговае вайсковае званне генерал-лейтэнанта прысвоена дзяржсакратару Савета Бяспекі генерал-маёру Юрыю Жадобіну і старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі генерал-маёру Вадзіму Зайцаву. Палкоўнікам Станіславу Засю, Андрэю Гарульку, Ігару Лаўрыненку прысвоена чарговае вайсковае званне генерал-маёра.
Лукашэнка таксама прысвоіў палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Ганчарову чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы, намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Леаніду Досаву - персанальнае званне дзяржаўнага дарадцы мытнай службы III рангу.