19 красавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чые грошы Лукашэнка наняў фатографа, які здымае каралёў?

30
На чые грошы Лукашэнка наняў фатографа, які здымае каралёў?

Стала вядома, што ў хуткім часе з беларускім дыктатарам будзе працаваць вядомы фотамастак Саша Гусаў.

Пра гэта паведаміла газета «Салідарнасць». Саша Гусаў здымае галівудскіх зорак, каралёў, прэзідэнтаў. Лічыцца, што партрэт ад Гусава -- знак прэстыжу.

Інфармацыя пра тое, што ў хуткім часе Саша Гусаў будзе працаваць з Аляксандрам Лукашэнкам, прагучала ў Маскве на вечарыне-прэзентацыі экалагічнага фотапраекта Re: [канструкцыя будучыні]. Для яго Гусаў здымаў расейскіх публічных персон, сярод якіх былі тэлевядучыя Ксенія Сабчак і Ціна Кандэлакі.

Рэпарцёрка, якая піша для інфармацыйна-забаўляльнага рэсурсу «Сплетник» -- лідэра сярод аглядальнікаў свецкага жыцця ў Рунэце, пагутарыла са знакамітым фотамастаком. Высветлілася, што зараз Гусаў рыхтуе новы праект для ўрада Марока. Там ён здымаў караля. А ў хуткім часе Саша Гусаў будзе працаваць з Аляксандрам Лукашэнкам.

Карэспандэнтка «Салідарнасці» звязалася з расейскай калегай, а потым і з піяр-мэнэджэрам, якая супрацоўнічала з фотамастаком па апошнім праекце. Абедзве суразмоўніцы пацвердзілі інфармацыю пра супрацоўніцтва Гусава і Лукашэнкі, якое мае быць. Праўда, без падрабязнасцяў.

У прэс-службе беларускага кіраўніка сказалі, што ніякай інфармацыяй з гэтай нагоды не маюць.

Сашу Гусава называюць «фатографам каралёў і прэзідэнтаў». З яго біяграфіі вядома, што каля 20 гадоў таму ён з'ехаў з Расеі ў Лондан. За гэты перыяд ён стаў адным з самых запатрабаваных фатографаў у свеце. Шмат гадоў фатограф рабіў здымкі для знакамітых аўкцыёнаў Sotheby's і Christie's. Але галоўная тэма творчасці Гусава -- людзі. Пласіда Дамінга, Юры Башмет, Пірс Броснан, Сара Джэсіка Паркер і Івэн МакГрэгар. Звычайныя зоркі, ці сусветныя знакамітасці.

«Ён ведае ўсіх мільянераў-збіральнікаў мастацтва. Не па прозвішчах, а па міміцы і жэстах», -- так характарызаваўся фотамастак у сюжэце НТБ некалькі гадоў таму. Зрэшты, дапаўнялася, што ў Маскве ніхто не ведае Сашу Гусава, а ў Лондане расейскага фатографа ведаюць усе.

Верагодна, сярод знаёмых фотамастака ёсць і лорд Бэл. Інакш, хто яшчэ мог звесці Гусава і Лукашэнку?

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках