Масавая дактыласкапія дабралася да памерлых
11- 30.07.2009, 10:21
У Гарадзенскай вобласці супрацоўнікі праваахоўных органаў актывізавалі працу па дактыласкапіі мужчынскага насельніцтва.
У гарадскім пасёлку Карэлічы правяраюць у тым ліку і тых, хто доўгі час выязджаў на працу за мяжу, паведамляе газета «Наша Ніва».
Не абыйшлося і без кур'ёзаў. 28 ліпеня ў 22:30 супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў адзін з дамоў. У двух сем'ях яны пацікавіліся сынамі гаспадароў. Супрацоўнікі міліцыі заявілі, што маладых людзей падазраюць у ажыццяўленні выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Менску. Праўда, як высветлілася, абодвух маладых людзей ужо некалькі гадоў няма сярод жывых.
Нагадаем, што масавую незаконную дактыласкапію мужчынскага насельніцтва Беларусі сталі праводзіць пасля выбуху 4 ліпеня ў Менску. У беларусаў бяруць адбіткі пальцаў пад выглядам запрашэння ў ваенкамат, высылаюць позвы ў міліцыю. Таксама МУС стала праводзіць дактыласкапію непаўнагадовых у сярэдніх спецыяльных навучальных установах.