18 траўня 2024, Субота, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БДІПЧ АБСЕ падтрымлівае патрабаванне апазіцыі правесці ў Беларусі вольныя выбарах

У гэтым дэмакратаў запэўніў дырэктар Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека.

У прыватнасці, Янэз Ленарчыч паведаміў сустаршыні Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС) Анатолю Лябедзьке, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ прыслухаецца да прапановаў апазіцыі па змене выбарчага заканадаўства.

«Мы атрымалі адказ ад дырэктара БДІПЧ Ленарчыча. Ён істотна адрозніваецца ад пазіцыі кіраўніка менскага офіса АБСЕ Шміта. Напрыклад, Ленарчыч канстатуе, што па сямі напрамках змены выбарчага заканадаўства Беларусі, якія зараз абмяркоўвае Бюро з беларускімі ўладамі, засноўваюцца па прапановах Аб'яднаных дэмсіл.

Па-другое, кіраўнік БДІПЧ адкрыты да дыялогу, да сустрэчы. Бюро ўвесь час падкрэслівае прадстаўнікам беларускіх улад: трэба весці дыялог унутры краіны аб занясенні змен у Выбарчы кодэкс з палітычнымі партыямі і грамадзянскай супольнасцю. І, нарэшце, Ленарчыч не супраць таго, каб Венецыянская камісія давала заключэнне і на прапановы АДС, а не толькі ўлад. Гэта нас задавальняе».

Нагадаем, што ў канцы мая кіраўнік офіса АБСЕ у Менску, амбасадар Ханс-Йохен Шміт заявіў, што Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ не прыме да разгляду прапановы апазіцыі па змене Выбарчага кодэкса Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках