9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За патрабаванне вызваліць палітвязняў апазіцыянера пакаралі штрафам

8 ліпеня адміністрацыйнай камісіяй Фрунзенскага раёна Менска быў разгледжаны пратакол, складзены ў адносінах актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Рыгора Лаўроўскага.

Моладзевы актывіст абавязаны выплаціць 175 тысяч беларускіх рублёў штрафу за вывешванне расцяжкі «Свабоду палітвязням!», паведамляе сайт f-fight.org.

Нагадаем, што Рыгор Лаўроўскі быў затрыманы ў Менску 28 мая 2009 года. Апазіцыянер вывешваў расцяжку са словамі «Свабоду палітвязням!» на вуліцы Прытыцкага.

Яго і яшчэ аднаго актывіста «Еўрапейскай Беларусі» затрымаў патруль міліцыі, што праязджаў. Маладыя людзі былі дастаўленыя ў Фрунзенскі РУУС, дзе ў іх былі ўзятыя адбіткі пальцаў. Таксама на моладзевых актывістаў былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за «парушэнне добраўпарадкавання населеных пунктаў». Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі забралі расцяжку. Праз тры гадзіны маладыя людзі былі вызваленыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках