19 красавiка 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дыктатар патрапіў у кліп Мадоны (Відэа)

26
Беларускі дыктатар патрапіў у кліп Мадоны (Відэа)

Лукашэнка прысутнічае ў кліпе на песню Get Stupid, створаным спецыяльна для канцэрту поп-зоркі ў Санкт-Пецярбургу.

На канцэрце ў Санкт-Пецярбургу, які адбыўся 2 жніўня, у роліку да Get Stupid («Адарвіся!») фатаграфія Лукашэнкі прысутнічала ў адным шэрагу з Ахмадзінежадам і Мугабэ.

У сваіх рэцэнзіях на канцэрты спявачкі, расейскія СМІ пісалі, што падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу Мадона надала нямала ўвагі пытанням палітыкі.

«Неабыякавая да справаў палітычных, Мадона спрабавала размаўляць з гледачом пра сур'ёзныя рэчы. Падчас выканання некалі скандальнай Like a Prayer экраны запоўнілі цытаты святых пісанняў усіх сусветных канфесіяў. А усё, што яе хвалюе, мантажоры ўхітрыліся ўпіхнуць у троххвілінны ролік-нарэзку Get Stupid. Тут табе і фінансавы крызіс, і глабальнае пацяпленне, і галадаючыя афрыканскія дзеці, і знішчэнне амазонскіх лясоў. Сярод праведнікаў і праваабаронцаў прамільгнуў нават партрэт забітай журналісткі Ганны Паліткоўскай. А сярод дыктатараў можна было заўважыць фізіяномію Лукашэнкі. Стала зразумела, што ў найбліжэйшыя гады канцэрт дзівы ў Беларусі дакладна не адбудзецца», адзначалі расейскія СМІ.

Падчас еўрапейскага тура 2006 года ў роліку да песні Sorry фігуравалі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Але на канцэрце ў Маскве спявачка была вымушаная прыбраць партрэты кіраўнікоў Расеі і Беларусі. Паводле некаторай інфармацыі, тады Мадона саступіла вельмі настойлівым просьбам высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках