9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі турыстычны аўтобус трапіў у аварыю ў Латвіі

1

27 жніўня беларускі рэйсавы аўтобус, які ехаў з Менску ў Рыгу, трапіў у аварыю.

Здарэнне адбылося за тры кіламетры ад беларуска латвійскай мяжы. Беларускі аўтобус «МАЗ» з’ехаў з праезжай часткі і перакуліўся. У гэты момант у аўтобусе знаходзіліся 38 пасажыраў, паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах аднаго з пацярпелых, у выніку аварыі тры чалавекі атрымалі раненні. У беларускім прадстаўніцтве ў Латвіі заявілі, што сярод раненых грамадзян Беларусі няма. Дыпламаты ўдакладнілі, што трое пацярпелых з’яўляюцца грамадзянамі Літвы. Яны з ушыбамі рознай ступені цяжкасці дастаўлены ў бліжэйшую медустанову. Па папярэдняй інфармацыі, астатнія пасажыры сур’ёзна не пацярпелі.

Рэйсавы аўтобус належыць менскаму аўтапарку №2. Пасля аварыі паліцыя адвезла на васьмі машынах усіх пацярпелых на аўтавакзал ў горад Даўгаўпілс.

«На аўтавакзале мы набылі за свае грошы квіткі і накіраваліся на латвійскім аўтобусе ў Рыгу», - паведаміў беларускі пасажыр аўтобуса, дадаўшы, што пацярпелыя спрабавалі датэлефанавацца да беларускай амбасады ў Латвіі і ў аўтапарк, але не здолелі атрымаць неабходнай дапамогі.

Пацярпелым цяжка назваць прычыны аварыі, бо ўсе спалі, калі яна адбылася. Кіроўца аўтобуса запэўнівае, што спрабаваў манеўраваць, каб пазбегнуць сутыкнення з жывёламі, якія выйшлі на дарогу. Ён сцвярджае, што гэта былі алені ці лосі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках