18 красавiка 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйск: Свабоду палітвязням! (Фота)

Актывісты моладзевых арганізацыяў распаўсюджваюць у рэгіёнах Беларусі інфармацыю пра палітычных вязняў.

У межах кампаніі «Свабоду Дубскаму!» у Бабруйску праводзіцца інфармацыйная акцыя: на вуліцах горада з'яўляюцца ўлёткі з паведамленнем пра лёс арыштаванага ўдзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага.

Актывісты «Маладога Фронту» расклейваюць улёткі на сценах будынкаў, дошках аб'яваў, прыпынках грамадскага транспарта.

У апошні час інфармацыйныя акцыі ў падтрымку палітвязняў праходзяць у шматлікіх гарадах Беларусі.

Нагадаем, што 7 ліпеня Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці».

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежаванні волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках