9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады працягваюць праводзіць масавую дактыласкапію

12

У апошнія дні мужчынская частка насельніцтва Мастоў зноў стала масава атрымліваць позвы з патрабаваннем прыйсці ў Мастоўскі РАУС для праходжання дактыласкапіі.

Як паведамляе «Еўрарадыё», позвы прыходзяць да мужчын, якія раней не прайшлі працэдуру.

Трэба адзначыць, што ў сакавіку гэтага года актывіст руху «За свабоду» Алесь Зарэмбюк атрымаў адказ на свой зварот у Мастоўскі РАУС, у якім ён патрабаваў патлумачыць прычыны масавай дактыласкапіі. Тады ў адказе мастоўскія супрацоўнікі міліцыі прызналі, што працэдура носіць «неабавязковы характар».

Нагадаем, што масавую незаконную дактыласкапію мужчынскай часткі насельніцтва Беларусі пачалі праводзіць пасля выбуху 4 ліпеня ў Менску. У беларусаў бяруць адбіткі пальцаў пад выглядам запрашэння ў ваенкамат, дасылаюць позвы ў міліцыю. Таксама МУС пачало праводзіць дактыласкапію непаўнагадовых у сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках