9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніхто не дасць Беларусі свабоду, акрамя нас саміх

2

«Еўрапейская кааліцыя» заклікае грамадзян Беларусі ўзяць удзел у акцыі салідарнасці 16 верасня.

«16 верасня – трагічная дата ў найноўшай гісторыі Беларусі. У гэты дзень 10 гадоў таму бясследна зніклі лідэры беларускай апазіцыі Віктар Ганчар і яго паплечнік, бізнэсмэн Анатоль Красоўскі. Менавіта гэтую дату дэмакратычныя сілы нашай краіны абралі ў якасці дня салідарнасці з палітвязнямі.

Нашае абурэнне выклікаюць чарговыя спекуляцыі кіраўнікоў правячага рэжыма вакол тэмы знікнення палітыкаў. Нядаўна Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз задаваў замежным журналістам рытарычнае пытанне аб колькасці тысяч зніклых людзей у еўрапейскіх краінах за апошняе дзесяцігоддзе. У адказ мы таксама задаем спадару Лукашэнку рытарычнае пытанне – а колькі ў еўрапейскіх краінах знікла лідэраў апазіцыі са статусам экс-міністраў, экс-старшыняў Цэнтральнай выбарчай камісіі? І ці ёсць увогуле ў свеце краіны, дзе за некалькі месяцаў зніклі ці (і) памёрлі пры загадкавых абставінах тры патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты?..

Неразуменне і пратэст у гэты трагічны дзень выклікае сустрэча А.Лукашэнкі з прэзідэнтам Літвы ў Вільні. Такая сустрэча не толькі выглядае для нас як абраза памяці выкрадзеных і забітых лідэраў апазіцыі, але і як прабачэнне беларускаму рэжыму здзейсненага ім з боку дэмакратычнай Еўропы.

Мы заклікаем грамадзян Менска ўдзельнічаць у акцыі салідарнасці а 18 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы Менска.

«Ніхто не дасць Беларусі свабоду, акрамя нас саміх», - гаворыцца ў заяве «Еўрапейскай кааліцыі»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках