9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад прымусовую дактыласкапію падпадуць усе жанчыны

53

Надыйшоў час для беларускіх жанчынаў тлумачыць, дзе яны былі падчас выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 года.

Тады ад выбуху бомбы ў цэнтры Менска было паранена больш за 50 чалавек. Улады палічылі гэта злосным хуліганствам і ўзбудзілі крымінальную справу. Сотні чалавек прайшлі праз следчы ізалятар як падазраваныя, а сотні тысячаў былі апытаныя ў якасці сведак. Насельніцтва Беларусі ў прымусовым парадку вымушанае праходзіць дактыласкапію.

Зараз супрацоўнікі міліцыі складаюць пратаколы допыту жанчынаў у справе леташняга выбуху. Некаторых дапытваюць у міліцыі, іншых наведваюць дома.

Начальнік Фрунзенскага раёна Менска Алег Гайдукевіч паведаміў «Радыё Свабода», што дактыласкапію пройдуць усе грамадзяне краіны для нацыянальнай базы дадзеных.

«Мы прапаноўваем людзям добраахвотна здаць адбіткі пальцаў. Адмоваў – адзінкі. Калі чалавек не здзейсніў злачынства, чаго яму баяцца? Ці ён збіраецца здзейсніць? Гэта наогул, прафілактычная мера. Чалавек, які здаў адбіткі пальцаў, будзе ведаць, што яны дзесьці ёсць. Значна лягчэй будзе, калі ўсе будуць у базе. Мы і да жанчынаў дойдзем. Мы і жанчынаў дактыласкапіруем».

На працягу года міліцыянты абыходзілі кватэры ў Менску і іншых гарадах Беларусі і пыталіся ў людзей, дзе тыя былі падчас святочнага канцэрту, калі прагрымеў выбух, ці ёсць у хаце падазроныя людзі. Мужчынаў запрашалі ў ваенкаматы і там бралі адбіткі пальцаў.

Зараз міліцыянты атрымалі спісы жанчынаў і складаюць пратаколы апытання. Назіральнікі лічаць, што ў хуткім часе жанчынаў пачнуць выклікаць для дактыласкапіі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках