29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Лукашэнка выслужваецца перад Расеяй і плюе на Еўропу»

7

Разагнаўшы акцыю пратэсту 9 верасня, дыктатар у чарговы раз прадэманстраваў жаданне дагаджаць Крамлю.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы жорсткі разгон у Менску акцыі пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі.

«Беларускі дыктатар у чарговы раз прадэманстраваў жаданне дагаджаць Крамлю, нават шляхам ужывання сілы супраць сваіх уласных грамадзянаў. Лукашэнка зноў паказаў, што яму абсалютна напляваць на еўрапейскія стандарты ў галіне правоў і свабодаў чалавека. Ёсць людзі, якія ганьбяць незалежную дзяржаву Беларусь – гэта Лукашэнка. І ёсць людзі, якія адстойваюць гонар і годнасць беларусаў -- гэта тыя, хто патрапіў сёння пад дубінкі АМАПа.

Беларускі дыктатар паслаў сёння добры сігнал тым еўрапейцам, якія спрабуюць надзець на яго цывільную вопратку. Перш за ўсё, яго лабістам у ПАРЕ і Еўразвязе», -- упэўнены Андрэй Саннікаў.

Нагадаем, што сёння ў Менску была жорстка разагнаная акцыя пратэсту супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Беларусі, якая прайшла пад лозунгам «Не – расейскай акупацыі!». Затрыманыя дзесяткі апазіцыянераў.

Акцыя праходзіла ў знак пратэсту супраць пачатку ваенна-стратэгічных вучэнняў «Захад-2009». Сёння ў Беларусь пачалі прыязджаць першыя эшалоны з расейскімі салдатамі.

Адной з мэтаў вучэнняў называецца ліквідацыя ўзброеных канфліктаў, але беларускія дэмакраты ўпэўненыя, што вучэнні, якія маюць адбыцца, нясуць пагрозу незалежнасці Беларусі. Ніколі раней на тэрыторыю нашай краіны не ўваходзіла такая колькасць расейскіх вайскоўцаў – з 12,5 тысячаў салдатаў, якія задзейнічаныя у вучэннях, 6 тысячаў – расейцы. У той жа час рознымі палітычнымі кіраўнікамі Расеі не аднойчы заяўлялася пра магчымы ўвод расейскіх войскаў у Беларусь у выпадку пагрозы рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках