9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх аэрапортах было затрымана некалькі рэйсаў

Непагадзь выклікала невялікую затрымку рэйсаў з маскоўскага аэрапорта Унукава, а таксама з Калінінграда і Гомеля ў Менск.

«Гэта была затрымка крыху большая за 15 хвілін, - паведамілі БелТА ў даведачнай службе аэрапорта Менск-1. - Зараз працуем без збояў, згодна з графікам».

У даведачнай службе Нацыянальнага аэрапорта «Менск» распавялі, што неспрыяльныя ўмовы надвор'я выклікалі затрымку рэйса з Менска ў Лондан. Самалёт павінен быў вылецець з Мінска ў 12.00, а адправіўся ў 12.27. З Лондана ў Менск самалёт павінен быў прыляцець у 18.45, аднак прызямліўся ў 20.03. З некаторым спазненнем прыбывалі ў Менск і іншыя барты з Еўропы.

У дадзены момант усе палёты ажыццяўляюцца згодна з раскладам, аэрапорт функцыянуе ў звычайным рэжыме.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках