10 чэрвеня 2026, Серада, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За абліты фарбай помнік Леніну – 9 мільёнаў штрафу

11

11 студзеня суддзя Наваградскага раённага суда Валер Цынкевіч агучыў прысуд па крымінальнай справе актывіста Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Юрыя Казака.

Суд пакараў моладзевага актывіста штрафам у памеры 250 базавых велічынь (8 750 000 рублёў ці 3 089 даляраў ЗША), паведаміў газеце «Наша Ніва» сустаршыня партыі БХД Аляксей Шэйн.

Такім чынам, суддзя цалкам задаволіў патрабаванне дзяржаўнага абвінаваўцы. Індывідуальны прадпрымальнік Юрась Казак мусіць сплаціць гэты штраф цягам месяцу, інакш можа апынуцца ў турме.

Нагадаем, што 7 лістапада Юрась Казак абліў зялёнай фарбай помнік Уладзіміру Леніну на цэнтральнай плошчы Наваградка. Хлопец прызнаўся, што сапраўды гэта зрабіў ён. Аднак, як зазначыў Казак на судзе, ягонай мэтай было не знішчэнне помніка, а прыцягненне ўвагі грамадства да праблемы ўсхвалення беларускімі ўладамі камуністычнага мінулага ў Беларусі.

Адзначым, што нядаўна ў 25 гадовага Юрыя Казака нарадзілася дачка Рагнеда. Яго жонку яшчэ нават не выпісалі з бальніцы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках