9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь не будзе ўдзельнічаць у энергетычным саміце ў Грузіі

4

Адсутнасць Аляксандра Лукашэнкі на энергетычным саміце, які 14 студзеня пройдзе ў Грузіі, адразу не выклікала сумневаў.

Як паведамлялася, удзел у саміце возьмуць прэзідэнты Польшчы, Азербайджана, Украіны, а таксама першыя асобы краін Балтыі, Румыніі, Балгарыі, Туркменістана і Казахстана, нагадвае АФН.

Мерапремства адбываецца падчас беларуска-расейскага нафтавага канфлікту, але Лукашэнка па-ранейшаму застаецца непажаданым госцем у большасці сталіц былых савецкіх рэспублік і краін Усходняй Еўропы.

Разам з тым, нягледзячы на выказаную, мяркуючы з заяваў беларускіх чыноўнікаў, цікаўнасць афіцыйнага Менска да альтэрнатыўных паставак нафты ў краіну і праектаў па пастаўках вуглевадародаў з Каспійскага рэгіёна ў Еўропу, удзел Беларусі ў энергетычным саміце хоць бы на ўзроўні ўрадавай дэлегацыі не планаваўся першапачаткова.

Прэс-сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка пацвердзіў, што прадстаўнікі ўрада не плануюць наведваць Грузію бліжэйшым часам. Ён таксама дадаў, што не бачыў ніякіх дакументаў аб камандзіроўцы прадстаўнікоў профільных міністэрстваў у Грузію.

Варта адзначыць, што ўдзел у энергетычным саміце бяруць і ЗША ў асобе былога кандыдата ў прэзідэнты Джона Макейна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках