У Беларусь прыязджае віцэ-прэм'ер Польшчы
4- 14.01.2010, 9:03
14 студзеня Вальдэмар Паўляк прыме ўдзел у працы беларуска-польскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Паседжанне камісіі пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Акрамя таго, запланаваная сустрэча Паўляка з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Папярэдні раз польскі віцэ-прэм'ер наведваў Беларусь у лютым 2009 года. Тады па выніках перамоваў з беларускім калегам Андрэем Кабяковым былі падпісаныя пяць дакументаў.
У прыватнасці, бакі падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Беларускай валютнай фондавай біржай і Польскай фондавай біржай; пагадненні аб сумесных дзеяннях Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палаты па падтрымцы і рэалізацыі трох праектаў - «Гомель», «Добрасуседства» і «Аўгустоўстоўскі канал»; пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Польска-беларускай гандлёва-прамысловай палатай.