Беларуская тэнісістка Азаранка прайграла расейцы Дзяменццевай
1- 14.01.2010, 10:42
Беларуская тэнісістка скончыла выступ на тэнісным турніры ў Сіднэі, пацярпеўшы паразу ў паўфінале.
Вікторыя Азаранка (7-е месца ў сусветным рэйтынгу) 14 студзеня ў паўфінале прайграла пятай ракетцы свету Алене Дзяменццевай з Расеі - 3:6, 1:6. Сустрэча доўжылася крыху больш за гадзіну, паведамляе БелаПАН.
Як адзначае «Комсомольская правда в Беларуси», беларуская тэнісістка даволі доўга выйгравала на турніры ў Аўстраліі. Спачатку Азаранка па чарзе абгуляла немку Сабіну Лісіцкі (22) і японку Кіміка Датэ-Крум (64). А ў чвэрцьфінальным паядынку - перагуляла прадстаўніцу Славакіі Дамініку Цыбулкаву (24) - 2:6, 6:2, 7:5.
Прызавы фонд тэніснага турніру ў Сіднэі складае 600 тыс. даляраў ЗША.