Прадпрымальнікаў пазбавяць ільготаў на экспарт тавараў
5- 15.01.2010, 14:28
Стымуляванне малога бізнэсу, які экспартуе айчынную прадукцыю, у адпаведнасці з указам № 477, спыніцца 1 ліпеня 2010 года.
Пра гэта, як перадае «Радыё Свабода» са спасылкай на БелТА, паведаміў 15 студзеня журналістам дырэктар дэпартамента прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Аляксандр Ліхачэўскі.
Ільготы прадпрымальнікам, якія рэалізуюць айчынную прадукцыю на экспарт, вызначаныя ўказам ад 25 верасня 2009 года № 477. Паводле гэтага дакумента, прывабныя ўмовы па экспарце прадукцыі для прадпрымальнікаў дзейнічаюць да 1 ліпеня 2010 года. На 1 студзеня 2010 года гэтымі льготамі скарысталіся 210 плацельшчыкаў адзінага гандлёвага збору.
Старшыня Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімір Карагін паведаміў, што з 1 ліпеня 2010 года гэта льгота спыняецца.
«Гэта акно закрыецца, урад ужо не зможа стымуляваць прадпрымальнікаў, паколькі Беларусь уступае ў актыўную фазу Мытнага саюза», - сказаў ён.