9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельніка «Працэсу 14-ці» Алеся Чарнышова амніставалі

4

15 студзеня Алеся Чарнышова выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менска і паведамілі, што ён амніставаны.

Алесь Чарнышоў - удзельнік так званай «справы чатырнаццаці», згодна з якой былі пакараныя актывісты розных моладзевых арганізацый, нагадвае «Радыё Свабода». Беларускія ўлады абвінавацілі іх у арганізацыі масавых беспарадкаў, якія нібыта мелі месца падчас студзеньскіх акцый пратэсту прадпрымальнікаў у 2008 годзе.

Алеся Чарнышова 15 студзеня выклікалі ў міліцыю Цэнтральнага раёна Менска, дзе паведамілі, што ён амніставаны.

Прысуд, вынесены ў красавіку 2008 года Алесю Чарнышову, Міхасю Пашкевічу, Таццяне Цішкевіч, Міхасю Крываву, Алесю Бондару, Арцёму Дубскаму, Алесю Стральцову - 2 гады абмежавання волі без накіравання ў калоніі адкрытага тыпу.

Андрэй Кім быў асуджаны на 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. Уладзіміру Сяргееву і Антону Койпішу прысудзілі па 3,5 млн рублёў штрафу (па 100 базавых велічынь).

Таццяна Цішкевіч адразу пасля вынясення прысуду з’ехала ў Польшчу. Арцём Дубскі на дадзены момант знаходзіцца ў турме за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». Уплывовая праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» вязнямі сумлення і заклікала беларускія ўлады зняць з іх усе абвінавачванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках