9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Палатка» не збіраецца адмяняць «палітычны» артыкул 193.1 КК

На найбліжэйшай сесіі «палата прадстаўнікоў» не збіраецца разглядаць пытанне аб магчымай адмене артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса.

Такі адказ трэцяму сектару даў старшыня пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы ПП Віктар Гумінскі.

22 снежня пераапранутыя Дзядамі марозамі і Снягуркамі грамадскія актывісты паспрабавалі аднесці ў «палату прадстаўнікоў» заяву з патрабаваннем адмяніць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэкса - дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў. Але на падыходзе да Дома ўрада іх спыніла група супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным. У Дом ўрада прарвалася адна праваабаронца, якая і пакінула адпаведную заяву.

Адна з удзельніцаў шэсця атрымала адказ за подпісам Віктара Гумінскага. «Як у «палаце прадстаўнікоў», так і ў дзяржаўных органах выканаўчай улады адбываецца вывучэнне ўмоваў дэкрыміналізацыі асобных крымінальных дзеяў, у тым ліку і прадугледжаных артыкулам 193.1 КК», - кажацца ў лісце. «Палата прадстаўнікоў» у бліжэйшай будучыні не мае намеру разглядаць пытанне аб адмене артыкула 193.1 КК.

«Дзіўна чуць, што дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» чакаюць, калі хтосьці дасць ім якія-небудзь прапановы. Наколькі памятаецца, заканадаўчым органам у нас з'яўляецца «парламент». Там ёсць і камісія па заканадаўчай дзейнасці, прадстаўнікі якой заўсёды самі распрацоўвалі законапраекты. Паколькі часу для вывучэння практыкі было дастаткова, заклікаю Гумінскага самому ініцыяваць разгляд пытання аб дэкрыміналізацыі артыкула 193.1 у «парламенце», - заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

«Становіцца абсалютна відавочна, што ўсе папярэднія заявы аб адмене артыкула 193.1, якія зробленыя чыноўнікамі падчас разгортвання «Усходняга партнёрства», толькі блеф перад Захадам, і мы атрымалі пісьмовае таму пацверджанне», падкрэсліла каардынатар кампаніі «Стоп 193.1!» Алена Валынец.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках