9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах на праходжанне дактыласкапіі выклікалі нябожчыка

20

Сям'я памерлага сем гадоў таму гараджаніна атрымала позву на яго імя, у якой мужчыну выклікалі ў міліцыю для праходжання дактыласкапічнай рэгістрацыі.

У позве за подпісам старэйшага ўчастковага інспектара міліцыі пазначалася, што пры сабе нябожчыку трэба мець пашпарт ці іншы дакумент, які засведчвае асобу, паведамляе Intex-Press.

Таксама выкліканы па позве на дактыласкапію грамадзянін папярэджваўся пра крымінальную адказнасць, якая яго чакае ў выпадку нез'яўлення. Сям'я мужчыны ад атрымання позвы была проста ў шоку.

«Як можна так траўміраваць людзей? Няўжо ў міліцыі няма звестак пра тое, што чалавека з 2003 года няма сярод жывых? - сказала жонка нябожчыка. - Яшчэ можна было стрываць, калі праз год ці два пасля яго смерці нам даслалі запрашэнне на выбары на яго імя, але ўжо прайшло сем гадоў, ніякія паперы на імя мужа ўжо даўно не прыходзяць, ды і адкуль такія дадзеныя могуць узяцца?»

Шукаць адказ на гэтае пытанне жанчына збіраецца ў участковага, які падпісаўся пад позвай. Ваенны білет памерлага знаходзіцца дома, у ЖЭСе таксама ведаюць, што чалавека даўно няма сярод жывых.

Нагадаем, што ў снежні 2009 года «савет рэспублікі» ухваліў законапраект аб ўнясенні зменаў і дадаткаў у закон аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Паводле новага закона, адбіткі пальцаў возьмуць ва ўсіх ваеннаабавязаных асобаў мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў.

Масавую незаконную дактыласкапію мужчынскага насельніцтва Беларусі сталі праводзіць пасля выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Менску. У беларусаў бяруць адбіткі пальцаў пад выглядам запрашэння ў ваенкамат, позвы ў міліцыю. Таксама МУС пачало час праводзіць дактыласкапію непаўнагаодвых у сярэдніх спецыяльных навучальных установах.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках