9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал Australian Open

20-гадовая беларуская тэнісістка ўпершыню ў сваёй кар'еры выйшла ў чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.

25 студзеня ў 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка, якая займае сёмае месца ў сусветным рэйтынгу, выйграла ў дзевятай ракеткі свету Веры Званаровай з Расеі — 4:6, 6:4, 6:0. Як паведамляе БелаПАН, матч доўжыўся дзве з паловай гадзіны.

Першы сэт Азаранка прайграла на сваёй падачы пасля двайной памылкі. У другім сэце яна ўступала 1:3 і 2:4, але затым выйграла дзесяць геймаў запар: чатыры ў другім сэце і шэсць у трэцім. Саперніцы вельмі доўга разыгрывалі першы гейм трэцяга сэта. Азаранка мела сем брэйк-пойнтаў, а Званарова, якая падавала, — тры гейм-пойнты, але ў выніку мацнейшай аказалася беларускай спартсменка.

Статыстыка паядынку: брэйк-пойнты — 6/20:3/5 на карысць Азаранкі, двайныя памылкі — 4:8, нявымушаныя памылкі — 43:35, эйсы — 2:4.

Азаранка выйграла ў Званаровай упершыню. Дагэтуль у вочных сустрэчах расіянка вяла 4:0.

Наступнай саперніцай Азаранкі будзе першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс. У папярэдніх чатырох сустрэчах гэтых тэнісістак тройчы перамагала амерыканка.

У панядзелак завяршыў выступленні на Australian Open Максім Мірны. У другім крузе (1/8 фіналу) змешанага разраду Мірны (11-е месца ў парным рэйтынгу) і расіянка Аліса Кляйбанава (13) прайгралі чэшцы Барбары Заглававай-Стрычавай (35) і аўстрыйцу Аліверу Мараху (13) — 6:3, 3:6, 7:10 (тай-брэйк).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках