9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыдумалі лекі ад свінога грыпу - «Флустоп»

46

Беларускія навукоўцы мяркуюць, што новае вынаходніцтва, якое завецца «Флустоп», дапаможа ў барацьбе з свіным грыпам.

Спецыялісты Інстытута фармакалогіі і біяхіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзяржаўнага фармацэўтычнага прадпрыемства «Акадэмфарм» сумесна з установамі Міністэрства аховы здароўя распрацавалі новы айчынны процівірусны сродак, паведамляе БелТА.

Медыкі заяўляюць, што новы прэпарат прызначаны для прафілактыкі і лячэння вострых рэспіраторных вірусных інфекцый, у тым ліку пандэмічнага грыпу А/H1N1. Па сваёй эфектыўнасці, як сцвярджаюць беларускія спецыялісты, ён эквівалентны прэпарату «Таміфлю».

Цяпер прэпарат праходзіць клінічныя выпрабаванні на базе 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М.Я.Саўчанкі і кафедры клінічнай фармакалогіі Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта.

Відавочна, у выніках выпрабавання ніхто не сумняецца, бо зноў жа афіцыйна заяўляецца: цягам бліжэйшага месяца пачнуць прамысловы выпуск новага процівіруснага сродку. Распаўсюджвацца ён будзе ў аптэчнай сетцы, паступіць у бальніцы і клінікі па ўсёй рэспубліцы.

«Лекавы сродак «Флустоп», створаны намаганнямі вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і спецыялістаў Міністэрства аховы здароўя, прадастаўляе новыя навукова абгрунтаваныя тэхналогіі сучаснай фармакалогіі для лячэння вірусных рэспіраторных захворванняў», - заявілі ў прэс-службе НАН.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках