9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія турысты патрапілі ў ДТЗ у Егіпце

8

У Егіпце на трасе Заафарана-Каір патрапіў у ДТЗ аўтобус, які перавозіў турыстаў з Беларусі, якія адпачывалі на чырванаморскім курорце Раас Гарыб.

Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на егіпецкую газету «Аль-Масры аль-Яум».

Паводле звестак паліцыі, ДТЗ адбылося напярэдадні ўвечары. Турысты накіроўваліся на аўтобусе на экскурсію ў егіпецкую сталіцу. З-за дрэннага надвор'я і перавышэння хуткасці кіроўца не справіўся з кіраваннем, і аўтобус з'ехаў у кювет. Сур'ёзна пацярпелі тры турысты, яны знаходзяцца ў шпіталі. Яшчэ 15 пасажыраў атрымалі нязначыныя траўмы і ўдары і ад шпіталізацыі адмовіліся. Яны працягнулі перапыненую вандроўку на запасным аўтобусе.

Дрэнныя ўмовы надвор'я ў апошнія дні сталі прычынай павелічэння колькасці ДТЗ на егіпецкіх хуткасных трасах. За мінулыя суткі, паводле звестак егіпецкай дарожнай паліцыі, у аварыях на дарогах загінулі пяць чалавек, пацярпелі 48.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках