Цукар падаражэў на 10%
11- 28.01.2010, 11:08
Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства эканомікі № 14 ад 23 студзеня.
Паводле дакумента, новы рознічны кошт на цукар-пясок вагавы складзе 2.350 рублёў за кілаграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя ці папяровыя пакеты па кілаграме — 2.570 рублёў.
Як патлумачылі БелаПАН у Міністэрстве эканомікі, «падвышэнне коштаў адбылося па прапанове канцэрна «Белдзяржхарчапрам» з мэтай выраўноўвання рознічных коштаў на цукар з сумежнымі дзяржавамі, а таксама ўлічваючы пагаршэнне фінансавага стану цукраперапрацоўчых арганізацыяў у сувязі з перапрацоўкай увазнога цукра-сырца».
Нагадаем, папярэдняе падвышэнне рознічных коштаў на цукар адбылося 3 кастрычніка 2009 года ў сярэднім на 2,5%.