10 чэрвеня 2026, Серада, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да выходных пацяплее, але будзе мяцеліца

1

Абяцаюць галалёдзіцу, часам снег і мяцеліцу.

Як паведамляе БелаПАН, паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 29 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, уначы месцамі парывы да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 6-13°С, удзень мінус 3-9°С.

У Менску 29 студзеня воблачна з праясненнямі, часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 6-11 м/с, уначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 9-11°С, днём мінус 5-7°С.

У наступныя двое сутак, 30 і 31 студзеня, па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 30 студзеня часам снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 6-13°С, удзень мінус 2-9°С. 31 студзеня часам снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на паўночна-усходні, 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 5-12°С, днём мінус 1-8°С.

У Менску 30 студзеня воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы мінус 7-9°С, днём мінус 4-6°С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках