9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браты Клічко не прыедуць у Менск

2

Вечар сусветнага бокса з удзелам братоў Клічко, Аляксандра Усцінава і Алесі Граф, запланаваны на сакавік 2010 года, не адбудзецца ў пазначаныя тэрміны.

Як паведаміў «Інтэрфаксу» менеджэр Аляксандра Усцінава Ігар Ражноўскі, у сакавіку яго падначалены будзе біцца ў Нямеччыне ў андэркарце бою Уладзіміра Клічко і Эдзі Чемберса.

«Мы спадзяемся, што атрымаецца арганізаваць бой аднаго з братоў Клічко ў верасні ў Менску. У андэркарце гэтага бою і можа ў якасці прэтэндэнта на тытул выступіць беларус Аляксандр Усцінаў», - распавёў Ігар Ражноўскі.

Бой паміж Клічко і Чемберсам, у андэркарце якога выступіць Усцінаў, павінен адбыцца 20 сакавіка ў Дзюсельдорфе на адкрытай арэне Esprit Arena, які змяшчае 51 тысячу гледачоў. Клічко, які з'яўляецца чэмпіёнам свету ў суперцяжкай вазе па версіях IBF, WBO і IBO, трэба будзе ў баі з Чемберсам абараніць тытул WBO. Што тычыцца Усцінава, то імя яго суперніка, з якім ён сустрэнецца на рынгу 20 сакавіка, пакуль невядома.

«У боксе вельмі высокага ўзроўню празмерна высокія ганарары, і таму перамовы часта ідуць доўга, - тлумачыць прычыну пераносу свята бокса Ігар Ражноўскі. - Ганарары баксёраў кзроўню Клічко, Брыгса, Валуева або Холіфілда могуць складаць каля $ 5 млн., VIP-квіткі на баі такога ўзроўню каштуюць каля $15 тыс., існуе шмат пытанняў па арганізацыі тэлетрансляцый».

Тым не менш, Ігар Ражноўскі спадзяецца на ўдалае правядзенне перамоваў наконт вераснёўскага бою ў «Менск-Арэне».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках