9 чэрвеня 2026, aўторак, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здзеклівы «мінімум»

64
Здзеклівы «мінімум»

Пастановай Мінпрацы Беларусі ўсталяваныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў у сярэдніх коштах снежня 2009 года.

Гэтыя нарматывы будуць дзейнічаць з 1 лютага па 30 красавіка 2010 года. Як піша газета «Народная воля», сярэднядушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек з 1 лютага гэтага года складзе 395 тысячаў 20 рублёў у разліку на месяц. На гэты момант вызначаны мінімум 387 тысячаў 690 рублёў (134 даляры ЗША).

Мінімальны спажывецкі бюджэт ужываецца як сацыяльны нарматыў для прагназавання зменаў узроўня жыцця насельніцтва і дзяржаўнай падтрымкі грамадзянаў, якія маюць у гэтым патрэбу. Але відавочна, што ўлады не вельмі спяшаюцца гэтую самую падтрымку аказваць, таму і памеры «мінімуму» проста смешныя.

Нагадаем, што па ўзроўні інфляцыі па выніках 2009 года Беларусь заняла другое месца ў Еўропе. Паводле афіцыйных дадзеных, спажывецкія кошты ў нашай краіне за год выраслі на 10,1%, аднак паводле дадзеных незалежных экспертаў, інфляцыя была значна большай.

Таксама летась нашая краіна заняла першае месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты. За год афіцыйны курс даляра вырас на 30,14% (з 2.200 да 2.863 рублёў).

Мінімальная зарплата беларуса з 1 жніўня 2009 года складае 229 700 рублёў - гэта 79,4 даляра па курсе Нацбанка.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках