9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зрабіць платную прышчэпку ад свінога грыпу не атрымаецца

12

На гэтым тыдні ў Беларусі пачнуць рабіць прышчэпкі ад віруса грыпу А/H1N1.

Кампанію па вакцынацыі супраць віруса пандэмічнага грыпу А/H1N1 у Беларусі плануюць пачаць на гэтым тыдні, паведаміла «Інтэрфаксу» галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Іна Карабан.

«Прышчэпліваць супраць грыпу А/H1N1 ў Беларусі пачнуць на гэтым тыдні. У першую чаргу будуць прышчэплены медыцынскія спецыялісты, а таксама работнікі, якія забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне жыццёва важных сістэм, - супрацоўнікі МНС, ЖКГ, транспартнай службы», сказала Карабан.

Як адзначае «Комсомольская правда в Беларуси», вакцынаваць супраць віруса пандэмічнага грыпу будуць жывой монавалентнай вакцынай расейскай вытворчасці «Інфлювір». Вакцына паступіла ў снежні 2009 года і ўвесь гэты час праходзіла праверку ў Беларусі.

Хоць закуплены 1 млн. доз «Інфлювіра», але прышчэплены будуць у два разы менш людзей, бо курс прадугледжвае яе двухразовае выкарыстанне. Імунітэт пасля прышчэпкі з'явіцца цягам прыкладна двух тыдняў.

Аднак зрабіць платную прышчэпку ад свінога грыпу не атрымаецца. Прадпрыемства «Белфармацыя» яшчэ не закупіла дадатковую колькасць вакцыны для тых, хто хоча зрабіць прышчэпку за ўласныя сродкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках