10 чэрвеня 2026, Серада, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа «Палонікі» перададзеная ў архіў

1

У апошні момант ініцыятар ліквідацыі фірмы - падатковая інспекцыя Гарадзенскай вобласці - адмовілася ад працэдуры.

У панядзелак, 11 кастрычніка, у Гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласці магла адбыцца ліквідацыя фірмы «Палоніка» - установы, якая звязаная з незалежным Саюзам палякаў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».

Аднак у апошні момант ініцыятар ліквідацыі - падатковая інспекцыя Гарадзенскай вобласці - адмовілася ад працэдуры.

Непасрэдна перад пачаткам працэсу да тых актывістаў СПБ, што сабраліся перад будынкам суда і тых, хто прыйшоў іх падтрымаць (каля ста чалавек) выйшаў старшыня Гаспадарчага суда Гарадзенскай вобласці і паведаміў, што пазоў адкліканы, а справа перададзеная ў архіў.

Такое рашэнне было нечаканым, бо ў будынак суда ўжо прайшоў будучы антыкрызісны кіраўнік «Палонікі». Сябра Саюза палякаў Анджэй Пачобут лічыць, што гэта сведчыць пра слабасць беларускіх уладаў:

«Нас прыйшло падтрымаць шмат людзей, каля сотні. Прычым сярод іх былі не толькі сябры СПБ, але і людзі Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука, сябры БНФ. Было шмат журналістаў. Гэта напалохала ўлады. У іх не атрымалася правесці працэс ціха і ўлады адкруцілі механізм назад. Гэта сведчыць пра адсутнасць тактыкі дзеянняў. Для іх гэтай праблемы папросту не існуе», - заявіў Анджэй Пачобут.

Разам з тым, штраф у памеры 40 тысяч даляраў, накладзены на «Палоніку» падатковай інспекцыяй, застаецца.

Нагадаем, што ініцыятарамі ліквідацыі фірмы «Палоніка» выступілі гарадзенскія падаткавікі. Начальнік падатковай інспекцыі Ленінскага раёна Гародні звярнуўся ў Гаспадарчы суд вобласці з прапановай распачаць справу аб банкруцтве фірмы, якая дзейнічае пры неафіцыйным СПБ. Паводле вынікаў праверкі падатковая інспекцыя наклала на фірму «Палоніка» штраф у памеры $ 40 тысяч. Фірма не была ў стане яго выплаціць.

Штраф быў прызначаны за тое, што фірма атрымлівала дапамогу ад «Вспульноты польскай» на заняткі польскай мовай і на падвышэнне кваліфікацыі настаўнікаў, якую афармляла як гаспадарчую дамову. Суд палічыў, што дапамогу польскай арганізацыі неабходна было афармляць як гуманітарную дапамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках