9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камісар Савета Еўропы: «Справы аб выкраданнях ў Беларусі не маюць тэрміну даўніны»

21
Камісар Савета Еўропы: «Справы аб выкраданнях ў Беларусі не маюць тэрміну даўніны»

Расследаванне спраў аб знікненнях і выкраданнях можа весціся ў любы час.

У мінулым годзе камісар Савета Еўропы па правах чалавека Томас Хаммарберг прапанаваў стварыць незалежную камісію, якая змагла б аб'ектыўна расследаваць справы аб знікненнях Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага, піша «Народная воля».

«Нават самыя старыя справы, датычныя гвалтоўнай гібелі людзей, павінны быць расследаваныя, - казаў Хаммарберг. - І калі беларускія ўлады самі не могуць аб'ектыўна расследаваць гэтыя справы, то заўсёды ёсць магчымасць стварыць міжнародную незалежную камісію, якая зможа гэтым заняцца».

Гучныя знікненні здарыліся ў Беларусі больш за 10 гадоў таму. І ўвесь гэты час улада старанна робіць выгляд, што расследаванне гэтых спраў нібыта вядзецца - ва ўсялякім выпадку, рэгулярна з'яўляюцца сухія пастановы аб падаўжэнні тэрмінаў расследавання. Але целы Захаранкі, Ганчара, Красоўскага і Завадскага да гэтага часу не знойдзеныя, вінаватыя ў іх гібелі не пакараныя. Аб стварэнні незалежнай камісіі таксама гаворыцца ўжо не першы год. Чаму А. Лукашэнка ўпарта не згаджаецца запрасіць міжнародных экспертаў, якія, магчыма, паскорылі б расследаванне?

- Я звычайна не спрабую здагадвацца, чаму ўрад прымае тыя або іншыя рашэнні, - так адказаў «Народнай Волі» на гэтае пытанне Томас Хаммарберг. - Мяне цікавіць вынік. Рэкамендацыя з нашага боку нязручная для беларускага ўрада, бо прыцягвае ўвагу да тых праблемахў, якія яны не хочуць закранаць. Вядома, мы можам працягваць прасіць ці нават патрабаваць правядзення аб'ектыўнага расследавання з нагоды знікненняў. Але чым далей усё гэта цягнецца, тым больш складваецца ўражанне, што беларускія ўлады хочуць пазбегнуць расследавання гэтых спраў або нешта схаваць.

Але я не хачу займацца здагадкамі. Магу сказаць адно: наша пазіцыя застаецца ранейшай. Мы не будзем здавацца, асабліва ў тых пытаннях, якія тычацца знікненняў.

Для сем'яў, калі знікае іх блізкі, - гэта горш, чым катаванні. Таму што нават праз шмат гадоў, калі не знойдзеныя целы і магілы, усё роўна застаецца апошняя надзея: а раптам ён знойдзецца дзе-небудзь за мяжой, а раптам ён дзе-небудзь у турме?.. Сваякі не атрымліваюць яснай інфармацыі пра лёс сваіх блізкіх. Яны жывуць у пастаянных сумневах. Гвалтоўныя выкраданні, знікненні і адсутнасць інфармацыі пра тое, што здарылася, - гэта парушэнне правоў чалавека. У еўрапейскай практыцы ў дачыненні да гвалтоўных знікненняў людзей не выкарыстоўваецца прынцып даўнасці для расследавання. І расследаванне можа весціся ў любы час. Колькі б часу ні прайшло...

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках