Еўра вырас на 36 рублёў
2- 13.10.2010, 12:06
Курс еўра павялічыўся на 36 рублёў і склаў 4183 рублі.
На таргах БВФБ курс даляра ЗША знізіўся да Br2995, еўра дасягнуў Br4183
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 13 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША знізіўся на 3 рублі і склаў 2995 рублёў, піша АФН.
Курс расейскага рубля знізіўся на 0,27 рубля і склаў 99,41 беларускага рубля за адзін расейскі. Курс еўра павялічыўся на 36 рублёў і склаў 4183 рубля.
У адносінах да валютнага кошыка беларускі рубель знізіўся на 0,17% у параўнанні з папярэднім значэннем: сёння кошт кошыка склаў 1075,96 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 3,83%, да даляра - на 4,61%, да расейскага рубля - на 5,02%, да еўра - на 1,89%.