9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пазыка Беларусі вырасце яшчэ на паўмільярда

15

Размяшчэнне беларускіх дзяржаблігацый на расейскім рынку на суму да 15 мільярдаў расейскіх рублёў можа адбыцца ў лістападзе.

Міністэрства фінансаў Беларусі пачало праходжанне дзяржаўных працэдур, неабходных для допуску дэбютнай аблігацыйнай пазыкі да размяшчэння сярод расейскіх інвестараў. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БелТА ў Міністэрстве фінансаў Беларусі.

«Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь сумесна з арганізатарамі выпуску пачало праходжанне дзяржаўных працэдур, неабходных для допуску дэбютнай аблігацыйнай пазыкі да размяшчэння сярод расейскіх інвестараў. Усе дакументы для гэтага беларускім бокам ужо падрыхтаваныя», - адзначылі ў ведамстве.

Пры гэтым прадстаўнік Мінфіна ўдакладніў: «Рашэнне аб выпуску і яго параметрах будзе прымацца, зыходзячы з сітуацыі на фінансавым рынку Расеі. Аднак з улікам тэрмінаў, устаноўленых для гэтых працэдур расейскім заканадаўствам, чакаецца, што размяшчэнне беларускіх дзяржаблігацый на расейскім рынку адбудзецца ў лістападзе».

Нагадаем, 9 кастрычніка 2010 года быў падпісаны Указ Лукашэнкі № 527 «Аб арганізацыі выпуску дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь». Згодна з дакументам ураду Беларусі прадастаўлена права на працягу 2010-2011 гадоў ажыццяўляць выпускі дзяржаўных аблігацый Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі на агульную суму не больш за 15 млрд. расейскіх рублёў і тэрмінам абарачэння не больш за 5 гадоў. У выкананне гэтага ўказа ў бліжэйшы час будзе прынята адпаведная пастанова Савета Міністраў.

Як растлумачылі ў Мінфіне, гэты інструмент знешняга фінансавання адрозніваецца ад еўрааблігацый: «Гэта выпуск замежнага суверэннага эмітэнта на ўнутраным фінансавым рынку Расеі, які ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі расейскага заканадаўства».

Арганізатарамі выпуску выступаюць чатыры расейскія банкі: Сбербанк, Газпромбанк, Внешэкономбанк і Альфа-Банк.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках