У Ліпковіча шмат пытанняў да дэкларацыі Лукашэнкі (Фота)
39- 15.10.2010, 12:00
Вядомы блогер Яўген Ліпковіч знайшоў дэкларацыю Аляксандра Лукашэнкі за 2005 год, пададзеную ім у ЦВК напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года.
Як піша lipkovich.livejournal.com, узнікае не нямое пытанне «Дзе ж Коля?», а канкрэтнае пытанне аб крымінальнай адказнасці за падачу загадзя лжывых звестак у дэкларацыі аб даходах кандыдата Лукашэнкі за 2005 год. Акрамя таго, ёсць прамое пытанне аб прафпрыдатнасці Лідзіі Міхайлаўны Ярмошынай і астатняга складу камісіі.
«Ну і іншыя пытанні маюцца. Якія дзеянні зрабіў дзяржаўны орган, які узначальваецца Лідзіяй Міхайлаўнай Ярмошынай, для праверкі дэкларацыі аб даходах кандыдата Лукашэнкі за 2005 год? Якія тлумачэнні атрымала нашая Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў ад Лукашэнкі А.Р адносна яго дэкларацыі аб даходах за 2005 год? Якія паказанні выбарчай камісіі дала маці дзіцяці, ці не была яна сурагатнай? Дзе можна азнаёміцца з дакументамі?», - запытвае Яўген Ліпковіч.
