9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская нафтаперапрацоўка знізіла вытворчасць на 27,5%

2

За 9 месяцаў бягучага года беларуская нафтаперапрацоўчая прамысловасць значна збавіла тэмпы вытворчасці.

Нафтаперапрацоўчая прамысловасць Беларусі ў студзені-верасні 2010 года знізіла аб'ём вытворчасці на 27,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года да Br19150,2 млрд., паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Пры гэтым у верасні 2010 года ў параўнанні з вераснем 2009 года вытворчасць знізілася на 16,1%, а ў параўнанні са жніўнем 2010 года - на 0,6%, піша АФН.

Вытворчасць аўтамабільнага бензіну па выніках дзевяці месяцаў знізілася на 15,2% да 2197,5 тыс.т., дызпаліва - на 24,5% да 3806,6 тыс.т., топачнага мазуту - на 31,2% да 3182,9 тыс.т., пячнога побытавага паліва – на 36,4% да 303,4 тыс.т.

Аб'ём здабычы нафты ў Беларусі ў студзені-верасні 2010 года склаў 1272,0 тыс.т., скараціўшыся на 1,2% у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках