9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За продаж піва падлеткам – больш суровае пакаранне

8

МУС настойвае на ўзмацненні жорсткасці пакарання за продаж спіртнога падлеткам.

Неабходна ўзмацніць жорсткасць пакарання за продаж непаўнагадовым алкагольных напояў, лічыць начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Раман Мельнік. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Паводле яго словаў, больш чым у палове выпадкаў за продаж спіртнога непаўнагадовым да працаўнікоў гандлю ўжываюць «мінімальнае спагнанне».

За дзевяць месяцаў гэтага года каля 1,5 тыс. гандлёвых працаўнікоў былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за гэтае правапарушэнне. Акрамя таго, былі пакараныя каля 4 тыс. грамадзянаў, якія набывалі алкаголь па просьбе падлеткаў.

Паводле дадзеных МУС, за дзевяць месяцаў зафіксавана каля 8 тыс. выпадкаў парушэння антыалкагольнага заканадаўства з удзелам непаўнагадовых. Аднак дзеці не заўсёды кажуць праўду, а выявіць факт продажу спіртнога падлеткам вельмі складана.

Спецыяліст падкрэсліў, што ў прафілактыцы алкагалізму вырашальную ролю грае выхаванне ў сям'і: «Самае дрэннае — гэта калі бацькі самі наліваюць дзецям, святкуючы іх 16- ці 18-годдзе».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках