23 красавiка 2024, aўторак, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забойства Веранікі Чаркасавай застаецца нераскрытым

8
Забойства Веранікі Чаркасавай застаецца нераскрытым

20 кастрычніка 2004 года ў сваёй кватэры была па-зверску забітая журналістка Вераніка Чаркасава.

Забойца нанёс журналістцы больш за 40 нажавых удараў. Чаркасава пісала на розныя тэмы, у тым ліку крымінальныя, аднак следства першапачаткова разглядала ў якасці асноўнай версію забойства на пабытовай глебе.

Калегі Чаркасавай лічаць, што яе забойства з вялікай доляй верагоднасці магло быць звязанае з прафесійнай дзейнасцю. У прыватнасці, прадстаўнікі творчай майстэрні «Агенцтва журналісцкіх расследаванняў» пры Беларускай асацыяцыі журналістаў выказалі версію, што Чаркасава магла быць уцягнутай у вайну паміж дзвюмя кланавымі групоўкамі за ўсталяванне кантролю над гомельскім заводам па вытворчасці вінаў. Забітая журналістка, на іх думку, магла валодаць інфармацыяй, апублікаванне якой пагражала аднаму з канфліктуючых бакоў стратай буйной сумы грошай.

Калегамі Чаркасавай высоўвалася і іншая версія забойства - у ёй фігуравалі былы «Інфабанк» (цяпер «Трастбанк») і тэма продажу Беларуссю зброі Іраку пры Садаме Хусейне.

Праз 6 гадоў праваахоўныя органы не толькі не раскрылі гэтае злачынства, але і страцілі да яго ўсялякую цікавасць, піша газета «Салідарнасць», у якой Вераніка Чаркасава працавала апошнія гады.

«Уласна, актыўнасць пракуратура і міліцыя праяўлялі толькі на пачатковым этапе, калі жорсткае забойства было яшчэ на слыху. Але нашае грамадства ўладкавана так, што хутка забывае пра ахвяры. У нас неяк больш у пашане каты - той жа Сталін, пад кіраўніцтвам якога былі рэпрэсаваныя сотні тысячаў беларусаў.

Так што, пра Вераніку, выдатную журналістку, якая паклала сваё жыццё на алтар свабоды слова, сёння памятаюць толькі блізкія. І ўлады гэтым карыстаюцца. Яны перасталі нават імітаваць расследаванне забойства. На жаль, апраўдваецца прагноз, дадзены яшчэ ў кастрычніку 2004-га: гэтае злачынства пры цяперашняй уладзе раскрытае не будзе.

Але і забытае таксама. Так, нас няшмат, тых, хто 20 кастрычніка прыедзе на могілкі ў Калодзішчах, каб пабываць на магіле Веранікі. Але мы не адступім ні праз год, ні праз пяць. Мы будзем зноў і зноў казаць пра гэта забойства да таго часу, пакуль справядлівасць і правасуддзе не перамогуць», - кажацца ў заяве рэдакцыі газеты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках