9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карта беларускіх месцаў у Празе (Фота)

3
Карта беларускіх месцаў у Празе (Фота)

Два студэнты Карлавага універсітэта ў Чэхіі стварылі карту беларускіх месцаў Прагі.

Дзе ў Празе стаіць помнік Францыску Скарыне? Дзе пакланіцца магілаў прэзідэнтаў БНР? Дзе знаходзіцца амбасада Беларусі? Раней беларусаў да гэтым мэтаў нярэдка вялі заблытаныя дарогі і доўгія роспыты. Зараз добрым дарадцам будзе карта, якую сумесна стварылі два беларускія студэнты Карлавага ўніверсітэта - Павал Котаў, будучы гісторык, і Зміцер Кожух, які вучыцца на картографа, паведамляе «Радыё Свабода».

Карта была прэзентаваная ў адной з праскіх кавярняў. Выйшла яна тыражом ў 1110 асобнікаў.

Аўтары прэзэнтуюць 22 беларускія адрасы - з кароткай гістарычнай інфармацыяй, фота і прывязкай да транспартнай схемы Прагі.

Шэраг адрасоў звязаны з гістарычнымі падзеямі, якія аб'ядноўвалі беларусаў і чэхаў яшчэ з часоў ВКЛ. Шмат адрасоў дадаюць праскім вуліцам персанальны змест: карта падкажа, дзе знайсці дамы, у якіх жылі Ларыса Геніюш, Міхась Забэйда-Суміцкі ці Васіль Быкаў.

Карта выйшла пры фінансавай падтрымцы амбасады Беларусі ў Чэхіі і распаўсюджваецца бясплатна. Група, якая сабралася вакол ініцыятараў выдання, таксама вырашыла прапаноўваць землякам экскурсіі па беларускіх мясцінах Прагі.

Звязацца са знаўцамі беларускай Прагі можна праз e-mail: pravadnik@belkvartal.org.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках