Курс еўра вырас на 43 рублі
3- 21.10.2010, 15:37
Еўра сёння каштуе ўжо 4.193 рублі.
Курс даляра ЗША паводле вынікаў біржавых таргоў, што адбыліся 21 кастрычніка, знізіўся на 4 рублі і склаў 3.002 рублі, паведамляе БелаПАН.
Паводле дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб'ём таргоў склаў 50 млн. 735 тыс. даляраў (попыт - 50 млн. 735 тыс., прапанова - 57 млн. 239 тыс.).
У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 25 банкаў. Курс вырас на 0,06 рубля да 97,67 рубля. Аб'ём таргоў склаў 494 млн. 905 тыс. расейскіх рублёў (попыт - 494 млн. 905 тыс., прапанова - 303 млн. 109 тыс.).
У таргах еўра прынялі ўдзел 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 14 млн. 767 тыс. (попыт - 14 млн. 785 тыс., прапанова - 4 млн. 210 тыс.), а курс вырас на 43 рублі і склаў 4.193 рублі за еўра.