9 чэрвеня 2026, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Toyota разбілася аб фуру пад Менскам (Фота)

18

Сур'ёзная аварыя адбылася ўчора позна ўвечары у пасёлку Гатава.

Сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і фура. Кіроўца Toyota Yaris загінуў на месцы здарэння, трое яго пасажыраў дастаўленыя ў шпіталь, распавялі ў МНС.

Выратавальнікі, якія выехалі на месца, высветлілі, што сутыкнуліся грузавая Renault, якая належыць польскай кампаніі, і Toyota. Яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС кіроўцы, якія сталі сведкамі ДТЗ, дасталі з легкавіка дваіх пацярпелых пасажыраў. Выратавальнікі з дапамогай спецыяльнай прылады вызвалілі яшчэ аднаго. Маладому кіроўцу Toyota ужо нічым нельга было дапамагчы -- ён памер на месцы здарэння, паведамляе Onliner.by.

Кіроўца Renault, грамадзянін Украіны, не пацярпеў. Абставіны аварыі зараз высвятляюцца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках