9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальны вышук спрабаваў задаць пытанні Лябедзьку

17

Сёння пасля 6 гадзін раніцы ў дзверы кватэры лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі патэлефанавалі невядомыя.

Мяркуючы па галасах, іх было, як мінімум, двое. Спаслаўшыся на тое, што з'яўляюцца супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РАУС г. Менска, яны папрасілі адчыніць дзверы. На пытанне палітыка пра прычыну такога ранняга візіту яны адказалі, што жадаюць задаць некалькі пытанняў, аднак ні тэму, ні прадмет размовы ўдакладняць не сталі. «Натуральна, гутарка не зладзілася і невядомым я параіў мець зносіны ў рамках працэдураў, устаноўленых заканадаўствам», - паведаміў Анатоль Лябедзька сайту ucpb.org.

Сам Лябедзька не можа дакладна назваць прычыну цікавасці да сваёй асобы з боку крымінальнага вышуку. «Можа быць, гэта рэакцыя на мой зварот у Генеральную пракуратуру па пытанні аб фальсіфікацыі вынікаў выбараў у «палату прадстаўнікоў», а, магчыма, проста нейкая правакацыя з боку сілавых структураў», - сцвярджае лідар АГП.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках