9 чэрвеня 2026, aўторак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісар Фюле: Стасункі Беларусі і ЕЗ - гэта спрэс упушчаныя магчымасці

2

У Еўрапейскім парламенце адбылося пасяджэнне камітэта па міжнародных справах.

Варта адзначыць, што гэта адзін з самых уплывовых органаў Еўрапарламента. У яго склад уваходзяць былы старшыня парламента Ханс-Герт Петэрынг, былы міністр замежных спраў Эстоніі Крысціна Оюланд, такія вядомыя палітыкі, як Вітаўтас Ландсбергіс, Адрыян Севярын, Юстас Палецкас, піша сайт ucpb.org.

Менавіта літоўскі дэпутат Палецкас выявіў неабыякавасць да сітуацыі ў Беларусі і пацікавіўся ў Еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле, як ЕЗ бачыць далейшыя ўзаемаадносіны з афіцыйным Менскам і чаго варта чакаць ад хуткіх прэзідэнцкіх выбараў.

Штэфан Фюле адзначыў, што ЕЗ гатовы ісці насустрач Беларусі, аднак сёння нельга казаць пра значныя станоўчыя крокі ў гэтым напрамку з боку беларускіх уладаў.

«Цяпер мяч знаходзіцца на баку афіцыйнага Менска, і мы гатовыя весці дыялог па ўсіх напрамках, уключаючы эканамічнае супрацоўніцтва, спрашчэнне візавага рэжыму. Аднак сёння прыходзіцца канстатаваць, што адносіны паміж Еўразвязам і Беларуссю ўяўляюць сабой спрэс упушчаныя магчымасці», - адзначыў Еўракамісар.

Штэфан Фюле таксама паведаміў, што ў бліжэйшы час мае намер здзейсніць свой другі візіт у Менск, аднак у адрозненне ад прэзідэнтаў некаторых еўрапейскіх краін, мае намер сустрэцца не з Лукашэнкам, а з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках