Азаранка прайграла ў стартавым матчы выніковага турніру ў Доху
6- 28.10.2010, 9:01
Беларуская тэнісістка няўдала стартавала на выніковым турніры ў Доху (Катар) з прызавым фондам 4,55 млн. даляраў ЗША.
27 кастрычніка ў стартавым матчы яна саступіла другой ракетцы свету Веры Званаровай з Расеі - 6:7 (4:7), 4:6. У другім сэце Азаранка вяла 3:1, але ў выніку прайграла на сваёй падачы ў 10-м гейме, паведамляе БелаПАН.
У чацвер беларуска сустрэнецца з бельгійкай Кім Клейстарс (4). У «Белай групе» выступае таксама сербка Алена Янковіч (8), якая напярэдадні прайграла Званаровай 3:6, 0:6.
У першым туры ў «Бардовай групе» датчанка Караліна Вазняцкі (1) перамагла Алену Дзяменцьеву з Расеі (9), а італьянка Франчэска Ск'явоне (6) была мацнейшая за аўстралійку Саманту Стосур (7) - 6:4, 6:4.