Зюганаў прыляцеў падтрымаць беларускага дыктатара
36- 28.10.2010, 10:52
Лідэр Камуністычнай партыі Расейскай Федэрацыі Генадзь Зюганаў прыбыў у Менск.
Фармальна, як піша БелТА, галоўны камуніст Расеі сустрэнецца з беларускімі дэпутатамі-камуністамі.
«На сустрэчы будуць абмеркаваныя пытанні развіцця супрацоўніцтва кампартыяў дзвюх краінаў, стан і перспектывы развіцця міжнароднага камуністычнага руху, расейска-беларускія стасункі», - распавяла намесніца старшыні Пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі, першы сакратар ЦК Камуністычнай партыі Беларусі Таццяна Голубева.
Аднак паводле інфармацыі «Беларускага партызана», у Генадзя Зюганава запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.
Варта адзначыць, што КПРФ была адзінай фракцыяй у Дзяржаўнай Думе Расеі, якая прагаласавала супраць прыняцця заявы па Беларусі, у якой асуджалася антырасейская рыторыка беларускіх уладаў.