Вікторыя Азаранка ў дзесятцы наймацнейшых тэнісістак свету
- 4.10.2010, 11:59
Вяртанне ў топ-10 забяспечыла ўдалае выступленне Азаранкі на турніры ў Токіа, дзе беларуска дайшла да паўфіналу.
У новым рэйтынгу WTA, апублікаваным 4 кастрычніка, беларуская тэнісістка перамясцілася з 11-га радка на 10-ты, паведамляе БелаПАН.
Узначальвае сусветны рэйтынг, амерыканка Серэна Уільямс, другое месца займае датчанка Каралін Вазняцкі, трэцяе - Венус Уільямс (ЗША). Далей у першай дзесятцы ідуць Вера Званарова (Расія), Кім Клійстэрс (Бельгія), Франчэска Ск'явоне (Італія), Алена Янкавіч (Сербія), Саманта Стосур (Аўстралія), Алена Дзяменцьева (Расея) і Вікторыя Азаранка.
Палепшыла свае пазіцыі і Вольга Гаварцова, якая паднялася з 53-га радка на 48-ы.
Рэйтынгавыя пазіцыі іншых беларускіх тэнісістак: Анастасія Екімовіч - 128 (126), Дар'я Кустава - 161 (163), Ірына Кур'яновіч - 217 (216), Кацярына Дзегалевіч - 229 (225), Таццяна Пучак - 350 (349), Ксенія Мілеўская - 503 (496), Вікторыя Емяльянава - 523 (595), Уладзіслава Кузменкова - 766 (897), Ганна Орлік - 790 (782), Святлана Піражэнка - 816 (801), Аляксандра Сасновіч - 893 (881), Саша Хабібуліна - 896 (903), Лідзія Марозава - 925 (932), Юлія Арцёмава - 1094 (1059).