У Беларусі збіраюцца выпускаць ромы, сідры, кальвадасы і пладовыя гарэлкі
15- 8.10.2010, 12:43
Гэта называецца «працай па павелічэнню выпуску больш якасных і натуральных алкагольных напояў».
У Беларусі ў бліжэйшыя гады плануецца выпускаць сідры, ромы, кальвадасы, пладовыя гарэлкі, якія з улікам мясцовай сыравіннай базы могуць заняць нішу моцных напояў разам з каньякамі. Пра гэта БелТА паведамілі ў Навукова-практычным цэнтры па харчаванні НАН Беларусі.
Яшчэ ў 2005 годзе пладовыя віны былі прадстаўленыя ў асноўным мацаванымі ардынарнымі, у тым ліку вінамі асобымі, вырабленымі на аснове канцэнтраваных сокаў. Супрацоўнікі цэнтра распрацавалі тэхналогіі стварэння новых груп вінаробнай прадукцыі (сідры, натуральныя пладова-ягадныя віны, пладовыя віны кшталту мадэры і партвейна).
З 2005 па 2009 гады ў эксплуатацыю ўведзена новых магутнасцяў на 4,8 млн. дал з укараненнем сучаснага абсталявання і тэхналогій вытворчасці лікёра-гарэлачнай прадукцыі. На многіх прадпрыемствах засвоеныя новыя тэхналагічныя прыёмы водападрыхтоўкі, усталяваныя высокапрадукцыйныя аўтаматычныя лініі разліву.
У цяперашні час праводзіцца работа па павелічэнню выпуску больш якасных і натуральных алкагольных напояў, павышэнню культуры спажывання алкагольных напояў са скарачэннем спажывання абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва. У адпаведнасці з праграмай развіцця галіны прадугледжана паступовае скарачэнне аб'ёмаў пладовых він з адначасовым павелічэннем выпуску натуральных вінаградных. Плануецца, што да канца 2010 года вытворчасць вінаградных вінаў узрасце да 6,9 млн. дал (2,3 млн. дал у 2006 годзе).