9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» хочуць прадаць Чавесу?

25

Акцыянерамі беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў могуць стаць венесуэльскія кампаніі.

Пра гэта пісалі незалежныя СМІ падчас апошняга візіту ў Менск прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, а ўчора заявіў журналістам першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, паведамляе БелаПАН.

Сямашка нагадаў, што ў статутным фондзе ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» 41,6% складае доля расейскага боку, а ў статутным фондзе ААТ «Нафтан» увесь пакет акцыяў належыць Беларусі.

«Мы ніколі не хавалі, што шукаем інвестараў на гэтыя прадпрыемствы», - заявіў ён.

Па словах Сямашкі, патэнцыйны інвестар павінен не толькі мець рэсурсы, каб набыць пакет акцыяў, але і прапанаваць адразу інвестыцыйную праграму «гадоў на дзесяць наперад». Акрамя таго, ён павінен мець «унутраныя рэсурсы, каб забяспечыць загрузку прадпрыемстваў». Трэцяе патрабаванне: патэнцыйныя акцыянеры павінны мець рынкі збыту.

У залежнасці ад таго, якія ўмовы прапануе інвестар, яму можа быць перададзены любы пакет акцыяў аж да кантрольнага.

Разам з тым, па словах Сямашкі, Беларусь з асцярожнасцю падыходзіць да выбару ірвестараў - у краіне «не так і шмат» нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках